Семінар па праграме ЕС «Крэатыўная Еўропа»

Праграма ЕС – Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» арганізуе семінар, каб расказаць пра праграму “Крэатыўная Еўропа” і пра тое, як культурныя аператары з Беларусі могуць прыняць удзел.

Дата: 22 верасня 2016 г. Месца: Менск, Беларусь

Запрашаюцца беларускія культурныя і крэатыўныя арганізацыі і аб’яднанні, якія хацелі б умацаваць сувязі з міжнароднымі сеткамі і якія жадаюць удзельнічаць у трансмежавых праектах еўрапейскага супрацоўніцтва.

Семінар аргванізаваны, каб дапамагчы арганізацыям як з існуючай канцэпцыяй праекта, так і з пачатковай ідэяй праекта.

Семінар будзе праводзіць спадарыня Эгле Дэлтувайтэ, кіраўніца офіса “Крэатыўнай Еўропы” ў Літве, выкладчыца курсаў па праектным менеджменце і экспертка па міжнародным культурным супрацоўніцтве.

Ключавыя тэмы:

  • Што такое праграма “Крэатыўная Еўропа” і як яна магла б дапамагчы беларускім культурным аператарам?
  • Якія ўмовы ўдзелу ў праграме “Крэатыўная Еўропа”?
  • Якія культурныя тэмы ў цяперашні час знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ў Еўропе?
  • Як умацаваць міжнародныя сувязі і стварыць устойлівыя праекты?

Крэатыўная Еўропа з’яўляецца праграмай Еўрапейскага саюза па падтрымцы культурнага, крэатыўнага і аўдыёвізуальных сектараў. Больш падрабязнасцей пра праграму “Крэатыўная Еўропа” па спасылцы.

Для таго, каб зарэгістравацца да ўдзелу ў семінары, трэба даслаць заяўку на электронную скрыню belarus@culturalpartnership.eu.