Семінар па рэгіянальным развіцці і зялёнай эканоміцы

Берлінская школа “Ўсходняе партнёрства” запрашае дзеючых і пачынаючых аўтараў сацыяльна значных праектаў у сферы рэгіянальнага развіцця і зялёнай эканомікі на семінар па тэме развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі і свеце.

Калі: 29-30 жніўня 2017 года.
Дзе: гарадзенскі філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (Гародня, вул. Горкага, 72А)

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць прадставіць ідэі развіцця сацыяльнага бізнэсу ў сферы зялёнай эканомікі, пазнаёміцца з асновамі стварэння сацыяльнага стартапа і ўстойлівай бізнэс-мадэлі сацыяльнага прадпрымальніцтва, а таксама абмеркаваць з экспертамі і прадпрымальнікамі з сферы зялёнай эканомікі магчымасці сацыяльных інавацыяў у гэтай галіне. Увечары 29 жніўня ў межах семінару пройдзе публічная дыскусія з міжнароднымі экспертамі па пытаннях развіцця сацыяльных інавацый у галіне зялёнай эканомікі ў Нямеччыне і Беларусі.

Лепшыя праекты змогуць узяць удзел у акселерацыйнай праграме Soin і прадставіць сябе падчас Восеньскай школы ў Берліне.

Каб стаць удзельнікам / удзельніцай семінару, неабходна да 24 жніўня 2017 года адказаць на пытанні анкеты. Семінар праводзіцца па ініцыятыве Берлінскай школы Сацыяльных інавацый “Усходняе партнёрства” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны ў супрацоўніцтве з ОДБ Брусэль.

Падрабязную інфармацыю пра сэмінар глядзіце па спасылцы.