Семінар па сацыяльным прадпрымальніцтву едзе ў Гомель

Платформа для рэалізацыі праектаў Talaka.by і Social Innovation School Berlin пры падтрымцы ўраду Нямеччыны запрашаюць на семінар “Сацыяльнае прадпрымальніцтва: мадэлі, фінансы, акселерацыя”.

Калі: 1-2 кастрычніка 2016 года. Дзе: Гомель.

Да ўдзелу запрашаюцца пачаткоўцы ў сацыяльным прадпрымальніцтве – грамадскія актывісты, прадстаўнікі НДА і проста актыўныя людзі.

На семінары ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца:

  • што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва і чым яно адрозніваецца ад звычайнага?
  • як запусціць свой сацыяльны стартап без пачатковага капіталу?
  • як прасоўваць сацыяльны стартап без бюджэту?
  • адкуль прыцягваць першыя інвестыцыі і разумна іх выкарыстоўваць?

Папярэдняя праграма семінару ўжо ёсць тут.

Каб узяць удзел у семінары, неабходна да 23 верасня 2016 года прайсці рэгістрацыю і размясціць сваю сацыяльную бізнэс-ідэю на старонцы конкурсу “Твой сацыяльны стартап“.