Семінар па зялёнай эканоміцы ў Гародні

Берлінская школа “Ўсходняе партнёрства” запрашае на семінар па тэме развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі і свеце.

Калі: 29 жніўня, 13:00 – 20:30, і 30 жніўня, 09:00 – 14:00.
Дзе: Гарадзенскі філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Гародня, вул. Горкага, 72А.

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

  • прадставіць ідэі развіцця сацыяльнага бізнэсу ў сферы зялёнай эканомікі;
  • пазнаёміцца з асновамі стварэння сацыяльнага стартапа і ўстойлівай бізнэс-мадэлі сацыяльнага прадпрымальніцтва;
  • абмеркаваць з экспертамі і прадпрымальнікамі са сферы зялёнай эканомікі магчымасці сацыяльных інавацый у гэтай галіне.

Увечары 29 жніўня ў межах семінару пройдзе публічная дыскусія з міжнароднымі экспертамі па пытаннях разьвіцця сацыяльных інавацый у галіне зялёнай эканомікі ў Нямеччыне і Беларусі.

Каму будзе цікава

Дзеючым і пачынаючым аўтарам сацыяльна значных праектаў па рэгіянальнаму развіццю і зялёнай эканоміцы.

Лепшыя праекты удзельнікаў і ўдзельніц змогуць прыняць удзел у акселерацыйнай праграме Soin і будуць прадстаўлены ў часе Восеньскай школы ў Бэрліне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 24 жніўня 2017 года.

Семінар праводзіцца на ініцыятыву Берлінскай школы Сацыяльных інавацый “Усходняе партнёрства” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны ў супрацоўніцтве з ОДБ Брусэль.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.