Семінар пра гендар, сэксуальнасць і культуру ў Аўстрыі

“Трэба пра гэта размаўляць: гендар, сэксуальнасць і культура” – семінар для моладзевых працаўнікоў, які закранае наступныя тэмы:

  • гендар\сэксуальнасць і культура
  • фемінізм
  • праца па ўключэнні ў грамадства прадстаўнікоў меншасцяў праз мастацтва.
  • паняцце гендара, як сацыяльнай канструкцыі ў канкрэтна дадзеным грамадстве і культуры.
  • абразы па палавой прыкмеце, гендарныя ролі, сэксуальнасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, правы ЛГБТ, дыскрымінацыя i стэрыятыпы.

Адбор удзельнікаў і удзельніц будзе ажыццяўляцца па наступных крытэрах:

  • добры ўзровень англ.мовы
  • адпаведны ўзрост (18+)
  • унёсак за ўдзел 40 еўра
  • жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу ў МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям”
  • праца з маргінальнай\уразлівай моладдзю ў галіне мастацтва

Калі: 2-10 лістпада 2018

Дзе: Austria, Klaffer

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+ (3 чалавекі)

Фінансавыя ўмовы: Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплачваюцца арганізатарам.

Каб паўдзельнічаць у семінары, неабходна запоўніць анкету  да 31 жніўня і падпісацца на суполку арганізацыі ў VK альбо ў facebook