Семінар у Асвенцыме

Maximilian-Kolbe-Werk запрашае настаўнікаў з Нямеччыны, Польшчы, Беларусі і іншых краін Усходняй Еўропы на семінар “Асвенцым на занятках”.

Семінар адбудзецца з 22 па 26 лютага 2016 года ў цэнтры для дыялогу і малітвы ў Асвенцыме (Польшча).

У аўтэнтычным месцы гісторыі ўдзельнікі:

  • абмяркуюць нацыянал-сацыялістычнае мінулае;
  • пагутараць з тымі, хто выжыў ў канцэнтрацыйных лагераў і ў гета;
  • атрымаюць магчымасць для дыскусіі, як сёння тэма нацыянал-сацыялізму мусіць быць прадстаўлена школьнікам.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на пражыванне і падарожжа пераймаюць арганізатары мерапрыемства.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 30 лістапада 2015 г.