Семестр па абмене ў Эстоніі: Універсітэт Тарту вельмі чакае на беларусаў

Універсітэт Тарту прапануе студэнтам з Беларусі, Грузіі, Украіны, Малдовы 10 стыпендый для навучання па абмене.

Універсітэт Тарту — самы стары ўніверсітэт у Эстоніі, ён уваходзіць у 3% лепшых сусветных ВНУ.

Запрашаюцца магістранты, якія спецыялізуюцца ў такіх накірунках, як Teacher Training, Education альбо падобных дысцыплінах.

Перыяд — веснавы семестр 2017 года. ЛакацыяNarva College (Нарва, Эстонія).

Стыпендыя дае магчымасць паўдзельнічаць у праграме «Шматмоўная адукацыя і CLIL-метадалогія» ў Narva College. Цягам семестру студэнты будуць знаёміцца з паняткам і ўжыткам мадэлі шматмоўнай адукацыі і засвойваць метадалогію Content and Language Integrated Learning (CLIL) — адну з вядучых метадалогій, якую ўжываюць у сённяшніх шматмоўных занятках.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам магістратуры;
  • з’яўляцца грамадзянінам Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі;
  • цікавіцца пазначанай тэмай і мець добрыя акадэмічныя поспехі;
  • узровень валодання ангельскай — не ніжэй за В2.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыяты вызваляюцца ад унёскаў за вучобу. Штомесяц яны будуць атрымоўваць стыпендыю памерам 400 еўра, плюс да гэтага арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, а дапамагаюць з атрыманнем візы.

Стыпендыяльная праграма спансуецца эстонскім міністэрствам замежных спраў.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн — 10 кастрычніка 2016 года.

З пытання звяртаецеся да спадарыні Inga Jaagus, International Relations Specialist,
Narva College of the University of Tartu:

Глядзіце таксама: