Серыя трэнінгаў для тых, хто верыць у моц культуры (Ўкраіна + Польшча)

Інстытут Адама Міцкевіча і Еўрапейскі цэнтр салідарнасці запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным праекце.

Мэта Culture for local development – стварэнне вялікай супольнасці прафесіяналаў у галіне культуры і мясцовага развіцця, якія валодаюць навыкамі праектнага кіравання і здольных браць на сябе ролю лідараў.

Праект складаецца з серыі варкшопаў, Летняй школы і адмысловай праграмы для выпускнікоў праекту.

Першы этап праекту, які складаецца з разнастайных варкшопаў і трэнінгаў, пройдзе ў Кіеве з 10 па 13 траўня. Апроч беларусаў, там будуць маладыя людзі Малдовы, Польшчы і Ўкраіны.

Пасля першага этапу некаторыя ўдзельнікі будуць запрошаныя ў Летнюю школу, якая пройдзе ў Польшчы з 29 ліпеня па 6 жніўня. Там іх чакаюць трэнінгі, адукацыйныя візіты і праца над уласнымі планамі сацыяльна-культурных праектаў, створаных яшчэ на першым этапе.

Працоўная мова мерапрыемства – ангельская.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас europe@ecs.gda.pl.

Дэдлайн –  2 красавіка 2018 года.