Серыя трэнінгаў па мове нянавісці і правым радыкалізме

Арганізацыя European Alternatives запрашае на серыю трэнінгаў Countering Hate Speech & Far-right Radicalism.

Калі і дзе: 14-18 сакавіка 2018 года (1 модуль) у Нямеччыне (Берлін), канец траўня (4 дні, 2 модуль) у Славакіі (Браціслава).

Пасля праходжання модуляў удзельнікі пры жаданні змогуць далучыцца да Campus of European Alternatives (19-22 ліпеня) у Фларэнцыі і прэзентаваць там свае рэзультаты.

Удзельнікі атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды і змогуць палепшыць свае навыкі:

  • паглыбіць веды па мове нянавісці і палітычным фрэйме ўльтраправага радыкалізму;
  • зразумець наратывы, якія палягаюць у аснове правоў чалавека і грамадства, і механізмы, якія пабуджаюць чалавека да дзеяння;
  • распрацаваць стрэтэгіі па процідзеянню мове нянавісці і ультраправаму радыкалізму;
  • пабудаваць супольнасць на падставе каштоўнасцей, ведаў і практычнага досведу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • пражываць у адной з наступных краін: Албанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Германія, Венгрыя, Косава, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Польшча, Румынія, Расія , Сербія, Славакія і Украіна;
  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • пажадана мець прынамсі мінімальны досвед пра мову нянавісці і ўльтраправы радыкалізм, ведаць пра падобныя кампаніі і супольнасці;
  • актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх частках трэнінгу.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у трэнінгу бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд. пражыванне, харчаванне і матэрыялы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.