Сетка выпускнікоў-“шведаў” шукае цябе

Адукацыя.інфо ўвесь час распавядае сваім сябрам пра безліч магчымасцей навучання за мяжой. А што ж адбываецца з людзьмі пасля гэтых універсітэтаў, калі яны вяртаюцца дадому? Напрыклад, ствараюць сеткі выпускнікоў!

Да нас прыйшла навіна ад беларускіх выпускнікоў розных стыпендыяльных праграм Шведскага Інстытута. Аб’яднаныя ў сетку, маладыя людзі артымалі статус сертыфікавай асацыяцыі выпускнікоў ад Шведскага Інстытута. Цяпер гэтая асацыяцыя шукае зацікаўленых удзельнікаў.

Калі ты:

  • скончыў(-ла) магістратуру ў Швецыі альбо займаўся(-лася) даследаваннямі дзякуючы праграмме Вісбю;
  • плённа правеў/правяла лета на курсах шведскай мовы па стыпендыі;
  • не менш плённа вучыўся/вучылася лідарству на Летняй Акадэміі для маладых прафесіяналаў (SAYP);
  • крэатывіў(-ла) на адной з праграм па мэнэджменце (SYMP, LEAP);
  • правеў/правяла незабыўны семестр у народнай школе;
  • вывучаў(-ла) шведскую мову ў Цэнтры шведскіх даследаванняў у Мінску;
  • атрымаў(-ла) іншую стыпендыю ад Шведскага Інстытута,

то цяпер ты назаўжды з’яўляешся сябрам сеткі выпускнікоў SI Alumni Network Belarus. А каб не прапусціць ніводнай цікавай сустрэчы, праекта ці мерапрыемства ў Беларусі, што будуць ладзіць актыўныя хлопцы і дзяўчаты, можна падпісацца на рассылку ад асацыяцыі тут. Нават, калі ты не вучыўся(-лася) ў Швецыі, але цябе неверагодна цікавіць гэтая краіна і ўсе, што звязана з ёй – таксама падпісвайся! Абяцаюць клёвы тусіч.

Калі маеш цікавую ідэю мерапрыемства ці праекта, хочаш актыўна удзельнічаць у жыцці сеткі, дапамагаць валанцёрам ці хочаш больш даведацца – пішы на е-адрас асацыяцыі sialumnibelarus@gmail.com.