Сезон летніх школ пачынаецца: у Венгрыю – па магчымасці супрацоўніцтва

Antall József Summer School запрашае ўдзельнікаў, якія жадаюць даведацца больш пра шляхі супрацоўніцтва паміж Цэнтральнай Еўропай і краінамі Вышаградскай чацвёркі.

Калі: 3-14 ліпеня 2017 года.
Дзе: Будапешт, Вугоршчына.

Пасродкам лекцый, варкшопаў, дэбатаў і дыскусій удзельнікі пазнаёмяцца з рознымі аспектамі супрацоўніцтва: гісторыяй, знешняй і ўнутранай палітыкай, эканамічнай, энэргетычнай палітыкай, інавацыямі, культурай і турызмам, пытаннем утойлівасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з краін Цэнтральнай Еўропы, Вышаградскай чацвёркі альбо Ўсходняга Партнёрства (куды ўваходзіць Беларусь);
  • узрост – 21-35 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Тыя, каго прымаюць у школу, аўтаматычна атрымоўваюць стыпендыю. Яна ўключае аплату транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання два разы на дзень. Унёсак за ўдзел складае 80 еўра.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна:

  • запоўніць анлайн-заяўку;
  • даслаць CV (максімум – 1 старонка);
  • падрыхтаваць рэкамендацыйны ліст (ад выкладчыка ўніверсітэта ці працадаўца, на ангельскай мове);
  • сертыфікат, што падцвярджае ўзровень ангельскай мовы.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2017 года.