Сёмая Школа талерантнасці для беларускіх журналістаў

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Сёмай Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў “Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Філасофскія асновы “забойства словам”.

Калі: 24-27 траўня 2018 года.
Дзе: Літва, Нід.

Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Каму будзе цікава?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
  • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
  • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
  • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Сёмай Школы талерантнасці для журналістаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.

Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты мусяць даслаць да 1 траўня 2018 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: info@j4t.by.

Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.