“Тагліт” запрашае “аднакарэнную” моладзь

Урад Ізраіля запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-азнаямленчай праграме “Тагліт“.

Праграма была заснавана 18 гадоў таму для моладзі, якая жыве ва ўсім свеце, але мае нацыянальную сувязь з габрэйскім народам. За гэты час больш за 350 тысяч чалавек атрымалі шанец пабываць у Ізраілі і пазнаёміцца з яго жыццём.

Асноўным патрабаваннем да кандыдатаў на ўдзел у праграме з’яўляецца наяўнасць дакументальнага падцверджання габрэйскіх каранёў. Узрост – 18-26 гадоў.

У Беларусі ёсць некалькі арганізатараў гэтай паездкі. Пазнаёміцца з іх пералікам можна тут.

10-дзённая паездка з межах праекта “Тагліт” – гэта вандроўка і па габрэйскай гісторыі, і па сучасмным Ізраілі. Удзельнікаў будуць суправаджаць іх аднагодкі (салдаты і студэнты).

Галоўныя тэмы:

  • асноўныя падзеі жыцця габрэйскага народа;
  • сучасны Ізраіль;
  • ідэі і каштоўнасці іудаізму.

Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 г.