Такога больш не будзе: апошняя Жывая бібліятэка гэтага года

Апошняя Жывая бібліятэка гэтага года адчыніць дзверы 12 снежня ў кнігарні “Галіяфы”.

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне”, калі надыходзіць час сесіі.

Як заўсёды, не змяняючы курсу, арганізатары хочуць нагадаць, што няма “няправільнага” ці, наадварот, “нармальнага” колеру скуры, арыентацыі, веравызнання, прафесіі, светапогляду і г.д. Кожны з нас індывідуальны і варты быць зразумелым іншымі. Гэта надта проста мець гатовую схему ўспрымання, спрошчаны вобраз сацыяльнай групы, чалавека, падзей ці з’яў. Але не заўсёды такі погляд адпавядае рэчаіснасці.

Дата – 12 снежня

Час – 16.00-20.00

Месца – кнігарня “Галіяфы” (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6)

Калі вас цікавіць дадатковая інфармацыя пра Жывую бібліятэку ці вы самі “кніга”, звяртайцеся да арганізатараў у сацыяльных сетках ці на е-адрас mshtrahova@gmail.com.