Такого яшчэ не здаралася: летнік у-у-у Кыргыстане

Моладзевы кэпм “Жаш Булак” запрашае моладзь з усяго свету падыскутаваць над тэмай фарміравання грамадзянскай пазіцыі для развіцця грамадства.

Калі: 10-16 ліпеня ці 17-23 ліпеня 2017 года.
Дзе: Джарлы-Каінды, Кыргыстан.

Намётавы кэпм размесціцца ў цясніне Джарлы-Каінды, што ў Чуйскай вобласці. Падчас летніка будуць адбывацца трэнінгі і майстар-класы. Кожны зможа прадставіць свой праект для аднадумцаў на канвееры праектаў.

Працоўная мова – руская.

Патрабаванні да кандыдытаў:

  • грамадзянства любой краіны свету;
  • узрост – 16-35 гадоў;
  • мець зацікаўленасць да развіцця мясцовай супольнасці, браць удзел у грамадскім жыцці краіны.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у компе бясплатны. Арганізатары забяспечваюць праезд з Бішкека да цясніны, пражыванне і харчаванне. Выдаткі на праезд да Бішкека ўдзельнікі мусяць пераняць на сябе.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн – 15 чэрвеня 2017 года.

З пытаннямі неабходна звяртацца на е-адрас jashtykkg@gmail.com.