Таленавітым праектам – грунтоўная падтрымка

У вас ёсць выдатная ідэя, і вы хочаце прысвяціць ёй свой студэнцкі праект або дыпломную працу? Тады стыпендыя Nestpick акурат для вас.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты.

Стыпендыя Nestpick – гэта аднаразовы грант памерам € 1500. Гэтую суму можна выкарыстоўваць так, як лічыце патрэбным: для напісання працы, фінансавання даследаванняў або камандзіроўкі (напрыклад, наведванне канкрэтнага музея, галерэі або бібліятэкі за межамі вашай краіны пражывання). Акрамя таго, арганізатары Nestpick Global Services GmbH запрашаюць працаваць над праектам у офісе ў Берліне цягам месяца. Таксама Nestpick прадаставіць пакой на месяц пражывання ў Берліне.

Як падацца

Каб далучыцца да конкурсу, неабходна зняць відэа і прэзентаваць уласную ідэю, даследаванне або праект і расказаць, чым стыпендыя можа дапамагчы вам.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 года.

Падрабязна пра ўмовы падачы заяўкі можна пачытаць на сайце.