Таленавітыя людзі – разумная будучыня!

Гаагская Акадэмія запрашае маладых служачых з Усходняй Еўропы прыняць удзел у праграме “Таленты для дзяржаўнага кіравання”

Праграма складаецца з чатырох частак:

  • міжнародная практыка, заснаваная на трэнінгах у Акадэміі Гаагі;
  • тыднёвая стажыроўка ў Нідэрландскім муніцыпалітэце;
  • нэтворкінг;
  • праект “Тhe Back Home Action Plan” па вяртанні дадому.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • працаваць у мясцовых органах улады не меньш за два гады;
  • жыць у краіне, якая знаходзяцца ў спісе Камітэта садзейнічання развіццю;
  • быць маладзей за 37 гадоў;
  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • быць здольным напісаць рэлевантную матывацыю і распавясці аб ёй;
  • атрымаць пісьмовы дазвол ад начальніка на ўдзел і на ажыццяўленне праекта “Тhe Back Home Action Plan”.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары праграмы пакроюць выдаткі на транспарт, харчаванне, пражыванне і ўдзел. Удзельнікам павінна будзе зрабіць арганізацыйны ўнёсак (100 – 200 еўра).

Дэдлайн падачы заяўкі – 26 студзеня 2016 года.

Больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы.