Талентаў з мастацкага свету натхняюць грандыёзнай падтрымкай

Мастакі, архітэктары, дызайнеры і мадэльеры запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе LIQUID, якая шукае новыя таленты ў мастацкім свеце і жадае падтрымаць іх памкненні.

LIQUID Group – гэта камунікацыйная платформа для сучаснага мастацтва, архітэктуры і дызайну, якая ладзіць міжнародны конкурс LIQUID. Конкурс з’яўляецца выдатнай магчымасцю прадставіць свае працы ў галерэях і мастацкіх прасторах у самых уплывовых гарадах свету. Вы можаце выйграць ўдзел у выставах сучаснага мастацтва ў Венецыі падчас 57-й арт-біенале, у Нью-Ёрку, Шанхаі, Багаце, Буйнас-Айрэсе, інтэрв’ю і артыкулы у спецыялізаваных часопісах і платформах, адзін год кантрактнага прадстаўлення ва ўплывовых мастацкіх галерэях.

Як падацца

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна запоўніць форму на сайце арганізатараў.

Якія прызы чакаюць пераможцаў?

  • 100 000 еўра ў якасці прызоў;
  • 1 год прафесійнага прадстаўлення у Art Gallery;
  • 1 год удзелу ў міжнародных мастацкіх выставах ва ўсім свеце;
  • 9 выстаў сучаснага мастацтва ў Венецыі, Нью-Ёрку, Шанхаі, Багаце і Буйнас-Айрэсе;
  • 31 артыкул на LIQUID платформе і іншых прэстыжных мастацкіх часопісах;
  • удзел у праекце біенале Global Village.

Дэдлайн падачы заявак – 27 лютага 2017 года.