Тэатр для людзей з інваліднасцю 2.0 запрашае ў Італію
- 04.12.2018
- Трэнінгі

- моладзь з інваліднасцю, неабыякавыя да праблем людзей з інваліднасцю, суправаджальнікі
- Італія
- З 31 сакавіка па 7 красавіка 2019 года
- ангельская, руская і беларуская
- 05.01.2019
- mihck.info
Царква “Узнясення” (Мінск) і Фонд “Добрая воля” (Польшча) разам з Эразмус+ запрашаюць моладзь з інваліднасцю, іх бацькоў (іншых асоб да суправаджэння) і моладзь, неабыякавую да праблем людзей з інваліднасцю, да ўдзелу ў праекце “Teatri di carta”.
Праект “Teatri di carta” мае за мэта распаўсюд тэатральных формаў працы з людзямі, якія маюць інваліднасць. Праз тэатральны досвед праект скіроўвае ўдзельнікаў на шлях да новых адкрыццяў і асабістага росту, да развіцця здольнасцяў і асабістых інтарэсаў, ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва адзін з адным.
Апроч беларусаў, у абмене прымаюць удзел групы з Італіі, Балгарыі і Албаніі.
Калі: 31 сакавіка – 7 красавіка 2019 г.
Дзе: м. Цьенэ, Італія (80 км ад Венецыі)
Для каго:
- моладзь з інваліднасцю і без (узрост – ад 18 да 30 год)
- асобы для суправаджэння (узрост – ад 25 год)
Вітаецца наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям» або жаданне яго атрымаць, а таксама валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Умовы:
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра.
Як падацца:
Каб паўдзельнічаць у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету тут. Дэдлайн – 5 студзеня 2019 года.
Больш інфармацыі пра праект “Teatri di carta” – тут.