Тэатральны варкшоп дзеля міру

Моладзевая праваабарончая група пры ўдзеле Беларускага свабоднага тэатра запрашае на тэатральны варкшоп ў межах кампаніі “За Мір!”, якая пройдзе з 23 па 29 лістапада.

Для ўдзелу неабходна:

  • запоўніць электронную заяўку да 20 лістапада уключна;
  • прайсці папярэдняе сумоўе 22 лістапада;
  • быць гатовым да інтэнсіўнай працы цягам тыдня з 23 па 27 лістапада, а таксама да паглыблення ў няпростую тэму.

Фіналам інтэнсіўнай працы на варкшопе стане адкрыты паказ пастаноўкі 28га лістапада.

Арганізатары чакаюць тых, у каго тэма вайны і гвалту выклікае ўнутраную нязгоду і хто хацеў бы далучыцца да асветніцтва міратворнымі дзеяннямі.

Заняткі будуць адбывацца ў першай палове дня з 9-00 да 13-00, таму просьба загадзя разлічваць свае сілы на поўны ўдзел.