TED, канферэнцыя, Ванкувер

TED шукае маладых першаадкрывальнікаў з розных галін, якія паказалі незвычайныя дасягненні і мужнасць, і запрашае іх на канферэнцыю.

Перыяд – 24-28 красавіка 2016 года. Лакацыя – Ванкувер, Канада.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 21 да 40 гадоў, але заяўку могуць падаваць і тыя, каму ўжо споўнілася 18;
  • жаданне навучацца лідарству;
  • праграма TED аддае перавагу выканаўцам, вытворцам, вынаходнікам, адвакатам, рэжысёрам, фатографам, музыкантам, мастакам, навукоўцам, прадпрымальнікам, кіраўнікам няўрадавых арганізацый і актывістам, якія працуюць у галіне абароны правоў чалавека;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

20 чалавек змогуць паўдзельнічаць у канферэнцыі TED і атрымаюць тысячу незабыўных уражанняў.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі атрымаюць кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з канферэнцыяй, а таксама з падрыхтоўкай да яе.

Арганізатары аплочваюць:

  • авіяпералёт эканом-класам;
  • транспартныя выдаткі да месца правядзення канферэнцыі і ў зваротны бок;
  • харчаванне;
  • пражыванне.

Усе, хто жадае атрымаць стыпендыю, мусяць падаць заяўку да 30 ліпеня. Зрабіць гэта можна тут.