TEDx у Віцебску запрашае
- 21.01.2019
- усе зацікаўленыя
- Віцебск
- 26 студзеня 2019
- беларуская, руская
- 26.01.2019
26 студзеня в 14 гадзіне ў арт-прасторы Vzap пройдзе першая ў гісторыі Віцебска канферэнцыя TEDxVitebsk.
На канферэнцыі наведвальнікаў чакаюць дзесяць 15-хвілінных выступленняў спікераў з розных галінаў: ІТ, юрыспрыдэнцыя, урбаністыка, мастацтва, гісторыя, адукацыя, псіхологія і асобаснае развіццё. Сярод вуступоўцаў будуць як жыхары Віцебска, так і госці з Мінска.
Мерапрыемства не толькі аб’яднае людзей розных прафесій, інтарэсаў, поглядаў, але і зробіць Віцебск больш прыкметным і знакамітым.
Апроч выступаў, гасцей чакаюць забаўляльныя актыўнасці, інтэрактывы, нэтворкінг.
Набыць квіткі можна ў салоне “Дар’я” на вуліцы Леніна, 19, Віцебск з 9:00 па 20:30 альбо ў прасторы Vzap на вуліцы Кастрычніцкая, 2 (расклад працы можна ўдакладніць па тэлефоне (29) 890 28 40).
Кошт квіткоў – 12 рублёў.