TEDxMahilyow

Канферэнцыя TEDxMahilyow запрашае ўсіх зацікаўленых!

Калі: 27 траўня 2017 года, 14:30.
Дзе: Канцэртная зала “Магілёў”, вуліца Першамайская, 10.

Гэта будзе трэцяе мерапрыемства, якое пройдзе ў фармаце і па ліцэнзіі сусветна вядомай канферэнцыі TED. Фармат канферэнцыі – кароткія натхняльныя выступы ад 3 да 18 хвілін на розныя тэмы: грамадства, тэхналогіі і навука.

Спікерамі на канферэнцыі будуць жыхары Магілёва і  Мінска. Гэтым разам на канферэнцыі паразмаўляюць пра адукацыю, падзеляцца іншым поглядам на штучны інтэлект, паразважаюць над узаемаадносінамі пакаленняў, пагавораць пра ежу будучыні, якая ўжо становіцца рэальнасцю, падзеляцца ідэяй таго, як смерць можа дапамагчы жыць.

Сачыце за падрабязнай інфармацыяй пра спікераў і дэталямі мерапрыемства ў сацыяльных сетках.

Білеты каштуюць 19 рублёў да 6 траўня.

Набыць іх можна ў касах Energy Music па вуліцы Камсамольскай, 10/14, а таксама анлайн па спасылцы