TEDxMahilyow шукае натхняльных прамоўцаў

TEDxMahilyow шукае прамоўцаў на другую лакальную канферэнцыю па ліцэнзіі TED.

Канферэнцыя плануецца ў траўні, але падрыхтоўка да мерапрыемства распачынаецца ўжо зараз. Менавіта таму арганізатары шукаюць людзей, якія гатовы распаўсюджваць свае вартыя ідэі. Калі вы хочаце стаць прамоўцам, каб натхняць сотні людзей уласнымі ведамі і досведам, запоўніце заяўку па спасылцы.

Калі ж вы жадаеце стаць валанцёрам і дапамагчы ў арганізацыі мерапрыемства, пішыце на tedxmahilyow@gmail.com.

Сачыць за навінамі TEDxMahilyow можна ў сацыяльных сетках vk.com/tedxmahilyow і facebook.com/TEDxMahilyow.

Першая канферэнцыя TEDxMahilyow адбылася ў верасні 2016-га. На ёй выступілі 8 прамоўцаў, а запісы іх прамоваў агулам сабралі каля 20 000 праглядаў на афіцыйным канале TED.