TEDxYouth@Hrodna — ідэі маладых, вартыя распаўсюду

TEDx – лакальнае мерапрыемства, якое ўключаецца ў сусветную ідэю канферэнцыі TED. У Гародні падзея адбудзецца ўжо ў другі раз.

12 снежня перад гарадзенскай публікай выступяць 7 маладых людзей, якія гатовы падзяліцца з вамі сваімі ідэямі і жыццёвым досведам. Уласна такую магчымасць прадстаўляе сабой удзел у канферэнцыі ў стылі TED.

4

Што такое ТЭДх?

TED — гэта глабальная недзяржаўная арганізацыя, заснаваная ў 1984 годзе, галоўнай тэмай якой з’яўляецца распаўсюджанне вартых ідэй. За літарамі TED скрываецца тэхналогія, забава, дызайн (technology, entertainment and design). Падзеі ў стылі TED праходзяць ў фармаце канферэнцыі, аўдыторыя якой, як правіла, не перавышае 100 чалавек. Існуе 2 фарматы мерапрыемства: глабальны TED-event і TEDx-event — апошняе мае сваёй мэтай ахапіць больш вузкую аўдыторыю і робіць акцэнт на мясцовых спікерах.

Папулярнасць TED закранае ўсё больш вялікія колы. Гэта не толькі спосаб падвучыць замежную мову, але перадусім – пачуць людзей з розных куткоў свету, з іх ідэямі і бачаннем свету. Гэта вера ў тое, што кожная маленькая ідэя стварае нас і свет навокал і можа змяніць свет. Свет, змены ў якім пачынаюцца з нас.

TED – гэта найперш жыццёвы досвед кожнага выступоўцы. Сустрэць тут можна ўсялякія тэмы – ад навукі, бізнесу, аховы здароўя і да бясконцасці. Прамовы размяшчаюцца па тэмах на сайце, дзе можна іх глядзець на розных, больш за 100, мовах свету.

TED – гэта магчымасць выказацца кожнаму, у каго з’явілася цікавая ідэя, якой ён хоча падзяліцца з больш шырокімі коламі грамадства.

TED — гэта 14540 лакальных канферэнцый і тысячы запланаваных. Гарадзенскі TEDхYouth@Hrodna – адна з іх.

Гісторыя беларускага TEDа сягае ў 2009 год і пачынаецца ў Мінску. Усё пачыналася з супольнага прагляду TED-прамоваў, потым жывых праглядаў глабальнай TED-канферэнцыі, каб у 2013 годзе сабраць жывых выступоўцаў і выліцца ў мінскую жывую TEDх канферэнцыю.

Яскравыя ўражанні глядачкі адной з першых беларускіх TEDx-канферэнцый: „У такія моманты разумееш, што Беларусь – цікавая краіна. І не ўсе яшчэ таленавітыя людзі з’ехалі адсюль ў замежжа. Трымаюцца. І гэта здорава! Ты ж таксама застаешся тут.”

1

Як гэта было? Вяртаемся на год назад

Мінулая імпрэза адбылася напачатку лістапада мінулага году ў прасторы антыкавярні «Жывы час», у самым цэнтры горада. На канферэнцыі сабрался поўная зала гасцей, для якіх ідэя TED і здзясненне яе ў Гародні было чымсьці даўно чаканым, але таксама тыя, хто пачуў яе ўпершыню. Перад імі выступіла пяцёра спікераў: гарадзенцаў, беларусаў, замежнікаў, якія прамаўлялі на трох розных мовах – беларускай, рускай і польскай.

Мы слухалі пра тое, як знайсці ў жыцці сваё і адшукаць працу, адпаведную сабе (Кірыл), пачулі пра невядомыя звычайнаму турысту месцы Гародні (Павал), спрабавалі зірнуць на горад с пункту гледжання чалаваека-коціка (Вольга), пачулі пра тое, як выпадковасць-невыпадковасць жыцця давяла Вераніку да працы ў консульстве, а таксама пра месца руху ў паляпшэнні адносінаў у камандзе і развіцця ўяўлення (Дана).

Што нас чакае на другім TEDхYouth@Hrodna?

На другім гарадзенскім TEDх нас чакае не толькі новы, пашыраны фармат, але і новае месца!

Самае важнае месца на кожнай імпрэзе займаюць, вядома, спікеры. У гэтым годзе, як і ў мінулым, нас чакае выступленне пяці спікераў – маладых людзей, якія падзеляцца з намі сваім досведам і ідэямі.

Гародня не застаецца не адстае ад сусветных трэндаў, згодна з якімі – акрамя выступу спікераў са сваімі прамовамі-ідэямі, часткай TEDх становіцца таксама арт-выступленне – чытанне паэзіі, музычны перфоманс ці нешта яшчэ. На другім TEDхYouth@Hrodna нас чакае выступ ад вядомых гарадзенскіх артыстаў. Пакуль мы не раскрываем усе сакрэты, але абяцаем, што будзе душэўна і цікава.

Сучаснасць і актуальнасць гарадзенскай TEDхканференцыі праяўляецца таксама ў месцы, у якім яна адбудзецца. У прасторы нядаўна створанай арт-пляцоўкі DOM46 кожны адчуе сябе свабодна і прыемна. Цікавае месца будзе спецыяльна падрыхтаванае для правядзення імпрэзы.

Квіткі можна набыць у новай кавряні “Наша Кава” на вул. Замкавай, 11 а таксама ў этнакраме «Цудоўня» (В.Траецкая, 16, «Крама Ц»). Тым, хто хоча прыехаць з іншых гарадоў, квіток можна будзе набыць на месцы, але трэба папярэдне зарэгістравацца тут. Кошт квітка — 60 тысячаў рублёў.

tedcover

У гэтым годзе спікерамі TEDxYouth@Hrodna стануць:

Лізавета Еліневіч – музейны куратар, спецыяліст аддзела маркетынга беларускага скансэна распавядзе, у чым сакрэт музейнага прыцягнення, на чым будуецца сучасны беларускі музей, каму верыць, куды хадзіць і на што арыентавацца.

Дар’я Мандзік – студэнтка БНТУ па спецыяльнасті архітэктура раскажа, чаго не хапае нашым гарадам і месцам і чаму гарадское асяроддзе не павінна быць удзелам толькі архітэктараў і горадабудаўнікоў.

Надзея Аўхукова – студэнтка, якая ў сваёй прамове “Homo Sapiens у музыкальнай шкатулцы або месца музыкі ў нашым жыцці” распавядзе аб значэнні музыкі для чалавека.

Валянціна Азука – гарадзенка, апанатная танцорка і маці, прапануе нам паглядзець на свет вачыма дзяцей і зразумець, у чым заключаецца дзіцячая мудрасць.

Валерыя Аўсеева – аўтарка блога aloelera.com, падзеліцца гісторыяй аб самым папулярным жаночым захворванні 21-га стагоддзя. Перфекцыянізм – што гэта такое, адкуль паходзяць яго прычыны і як змагацца.

Марыя Бакацюк – спецыяліст па маркетынгу выступіць з прамовай “Гісторыя аднаго міленіяла: як не быць прышэльцам на працы”.

Сачыце за навінамі падзеі ў суполках у фэйсбуку і вк.