Тэхналагічная стажыроўка ў Японіі

Праграма Vulcans дае магчымасць прайсці на стажыроўку ў адной з японскіх кампаній.

Калі: верасень 2018 – жнівень 2019 года.
Дзе: Японія.

Праграма ўключае:

  • уводны семінар – 1 тыдзень;
  • інтэнсіўны курс японской мовы – 4 месяцы;
  • уласна стажыроўку – 8 месяцаў.

Мэта праграмы – пазнаёміць удзельнікаў з тэхналогіямі, што выкарыстоўваюцца рознымі японскімі кампаніямі, а таксама даведацца больш пра культуру і мову Японіі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам Беларусі;
  • вывучаць дакладныя навукі альбо інжынерную справу ў адным з акрэдытаваных універсітэтаў ЕЗ альбо краін COSME (Беларусь сюды уваходзіць) мінімум на 4-м курсе;
  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • мець выдатныя акадэмічныя поспехі.

Як падацца

Для ўдзелу ў праграме неабходна:

  • запоўніць заяўку;
  • далучыць да яе CV, матывацыйны і рэкамендацыйны лісты;
  • зрабіць выпіску з адзнакамі;
  • прадставіць дакумент, які падцвярджае залічэнне кандыдата ва ўніверсітэт;
  • апісанне сістэмы ацэньвання ў родной краіне патэнцыйнага ўдзельніка;
  • вынікі медыцынскага агляду;
  • копіі пералічаных дакументаў;
  • запоўніць анкету.

Фінансавыя ўмовы

Стажоры атрымаюць грант памерам каля 15 500 еўра. Гэтыя грошы пакрываюць кошт пералёту ў Японію і дадому ды выдаткі на пражыванне. Таксама арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём.

Дэдлайн – 20 студзеня 2018 года.

Падрабязнасці ёсць тут.