Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага: канферэнцыя

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю “Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага”.

Калі: 3-4 сакавіка 2017 года. Дзе: Мінск.

Мэта канферэнцыі  – прапанаваць і публічна абмеркаваць тыя ідэі і прапановы па сучасных тэхніках і тэхналогіях чалавечага, якія існуюць ці могуць быць разгорнутыя ў нашай сітуацыі і ў нашым грамадстве. Мы імкнемся таксама крытычна ацаніць свае магчымасці, правы і абмежаванні на такую працу.

У праграме канферэнцыі – абмеркаванне  тэхнік і тэхналогій чалавечага ў розных сферах і з некалькіх ракурсаў:

  • Мінулае і будучыня. Як яны выбудоўваюцца ў гуманітарных практыках
  • Асвета, навука і адукацыя – прастора тэхнік і тэхналогій чалавечага
  • Палітыка і сацыяльныя стасункі: антрапалагічныя перспектывы
  • Прыроднае і штучнае асяроддзе: падыходы ў вырашэнні гуманітарных праблем
  • Гуманітарная веда для тэхнічных праблем і тэхналагічных выклікаў
  • Межы дзейнасці і адказнасці “тэхнолага”

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, спецыялісты ў сферы адукацыі, культуры, медыя, а таксама тыя, хто працуе з тэхнічнымі і тэхналагічнымі вынаходніцтвамі і гатовы да абмеркавання абазначаных тэмаў і праблем.

Фінансавыя ўмовы

Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне.

Колькасць удзельнікаў  канферэнцыі абмежаваная, таму арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору заяўнікоў паводле “матывацыі да ўдзелу”.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10 лютага даслаць заяўку на электронную скрыню flyuniby@gmail.com  з наступнымі звесткамі аб заяўніку:

  1. Імя і прозвішча;
  2. Месца працы ці вучобы, пасада;
  3. Форма ўдзелу ў канферэнцыі: даклад (укажыце назву і тэзісы дакладу (1,5-2 старонкі)) альбо ўдзел у агульнай дыскусіі (пазначце матывацыю да ўдзелу ў канферэнцыі (50-100 словаў));
  4. Кантактныя дадзеныя: email, тэлефон.

Кантактная асоба па арганізацыйных пытаннях – Кацярына Раманчык: flyuniby@gmail.com, +375445796339, па змястоўных пытаннях  – Тацяна Вадалажская: flyuniby@gmail.com, +375296754625.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.