Трансмежны праект для прафесійнага развіцця журналістаў

“Трансмежная журналістыка” запрашае рускамоўных журналістаў, фрылансераў, блогераў да ўдзелу ў V сезоне праграмы.

Паспяховыя кандыдаты змогуць рэалізаваць свае трансмежныя ідэі ў камандах з калегамі з Усходняй Еўропы, Каўказу, краін Балтыі, Расіі, Цэнтральнай Азіі.

Праграма забяспечвае ўдзельнікаў прафесійнай ментарскай падтрымкай ад экспертаў глабальных медыяў, кампенсуе выдаткі, звязаныя з практыкай у фармаце даследчых паездак, на наведванне першай і заключнай сустрэч Праграмы.

Папярэдняя праграма:

  • 28-29 кастрычніка – двухдзённы семінар у Кішынёве, дзе ўдзельнікі змогуць сустрэцца з ментарамі, прапанаваць свае праекты, абмеркаваць накірункі развіцця праекта і спланаваць яго далейшую рэалізацыю;
  • 30 кастрычніка – 15 снежня – дыстанцыйная фаза: удзельнікі вяртаюцца на свае працоўныя месцы і ў камандах працуюць над стварэннем матэрыялаў пад кіраўніцтвам дасведчаных ментараў і журналістаў. У гэты перыяд кожная каманда зможа здзейсніць кароткатэрміновыя паездкі ў рэгіёны праекту;
  • 15 – 17 снежня – выніковая сесія ў Алматы, дапрацоўка праектаў;
  • 15 студзеня – прыблізная дата выхаду матэрыялаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • штатныя і пазаштаныя журналісты і блогеры з краін Расіі, Балтыі, Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі;
  • больш за 3 гады прафесійнага вопыту (але не больш за 20 гадоў);
  • працоўная мова – руская;
  • прыярытэт будзе на баку камандных заявак, дзе ўдзельнікі прадстаўляюць розныя краіны і СМІ, індывідуальныя заяўкі таксама прымаюцца.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 лютага 2017 года ўключна.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.