Трансмежны праект для прафесійнага развіцця журналістаў

257

Журналісты, якія імкнуцца да прафесійнага развіцця, запрашаюцца на новы сезон праекта “Трансмежная журналістыка”.

Мерапрыемствы праекта:

  • 1-2 кастрычніка – Масква, першая сустрэча, дзе ўдзельнікі абмяркуюць ідэі праектаў і створаць каманды;
  • 3 кастрычніка-2 снежня – дыстанцыйная частка, удзельнікі атрымаюць ментарскую падтрымку, пры неабходнасці будуць рабіць даследчыя паездкі ў рэгіёны Расіі, краін Балтыі, Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі;
  • 3-4 снежня – фінальная сустрэча і дапрацоўка праектаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • журналісты з краін Расіі, Балтыі, Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі;
  • больш за 3 гады прафесійнага вопыту;
  • працоўная мова – руская.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас першай і фінальнай сустрэч праета, а таксама кампенсуе выдаткі на журналісцкія паездкі, неабходныя для ажыццяўлення праектаў.

Дэдлайн падачы заявак – 10 верасня 2016. Рэзультаты абвесцяць 20 верасня.

Арганізатары – праграма “Перспектывы”, сумесная ініцыятыва фондаў Thomson Reuters Foundation, Robert Bosch Stiftung и Fritt Ord Foundation.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.