Трэці сацыяльны форум у Мінску

21-22 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў пройдзе Трэці рэспубліканскі сацыяльны форум “Сацыяльныя інавацыі ва ўмовах сучасных выклікаў”.

Мэта форуму – вызначэнне асноўных накірункаў і прыярытэтаў развіцця інавацый у сацыяльнай сферы Беларусі. Удзельнікі Форуму даведаюцца пра сучасныя трэнды развіцця сацыяльнай сферы і пра такія вызначэнні як “сацыяльная эканоміка”, “сацыяльныя інавацыі”, “сацыяльныя інвестыцыі”, “сацыяльнае прадпрымальніцтва” ды інш.

Тэматычныя секцыі Форуму:

  • Інавацыі ў развіцці сферы сацыяльнага абслугоўвання: паліятыўная дапамога дзецям, праца з ахвярамі хатняга гвалту, прафілактыка ВІЧ-інфекцыі, барацьба са СНІДам і сухотамі;
  • Формы і віды дзейнасці ў сацыяльнай сферы: сацыяльнае прадпрымальніцтва, развіццё інструментаў “народнага фінансавання” сацыяльна значных праектаў ды інш;
  • Канвенцыя ААН аб правах людзей з інваліднасцю – першыя крокі на шляху да рэалізацыі: паўнавартасны ўдзел людзей з абмежаваннямі ў жыцці грамадства, ліквідацыя дыскрымінацыі і сацыяльная інтэграцыя, мабільнасць, нацыяльнальны механізм рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю ў Беларусі.

Падчас форуму пройдуць майстар-класы, выставы, прэзентацыі і прэс-канфэрэнцыі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • беларускія і замежныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі;
  • мясцовыя і рэспубліканскія органы кіравання;
  • беларускія і замежныя эксперты;
  • камерцыйныя арганізацыі.

Каб узяць удзел, неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Дэдлайн – 3 красавіка 2016 г.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне +375 17 297 69 22 (Таццяна Берняковіч, Наталля Гірыс).