Трэнінг “Climate Youth Ambassadors” у Швецыі

Трэнінг “Climate Youth Ambassadors” шукае двух удзельнікаў з Беларусі.

Калі: 4-7 ліпеня 2018 года.
Дзе: Швецыя.

Паводле ААН і ЕЗ змяненне клімату з’яўляецца галоўнай экалагічнай праблемай, з якой сёння сутыкаецца грамадства. Нягледзячы на гэта, моладзь часта не мае адпаведных навыкаў і магчымасцяў, каб зрабіць свой голас пачутым і выступіць за зялёную будучыню. Таму гэты праект накіраваны на тое, каб праінфармаваць моладзь, у асноўным з сельскай мясцовасці, аб праблеме ў Швецыі, Даніі, Літве, Турцыі, Іярданіі, Расіі, Беларусі, Украіне, Румыніі і Марокка, сфармуляваць і выказаць сваё непакойства з нагоды змянення клімату ды выступіць за права на здаровае, устойлівае, бяспечнае навакольнае асяроддзе на міжнародных, нацыянальных і мясцовых узроўнях.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед у галіне сацыяльнай працы / сацыяльнай навукі і / або экалагічных даследаванняў;
  • 1-2 года досведу працы з моладдзю;
  • добрае валодаюць ангельскай мовай;
  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • здольнасць падрыхтаваць кароткую прэзентацыю аб разнастайнасці ў Беларусі, знайсці цікавыя відэа / гульні / практыкаванні / адукацыйныя мерапрыемствы па тэме разнастайнасці + патрэбна напісаць у заяўцы, што б вы ўключылі ў прэзентацыю па разнастайнасці, + адзін прыклад гульні / практыкаванне па дадзенай тэме;
  • падрыхтоўка энэрджайзераў, якія можна выкарыстоўваць на працягу трэнінга + трэба напісаць у заяўцы свой любімы энэрджайзер (з невялікім апісаннем) на 20 чалавек без абсталявання;
  • гатовыя напісаць невялічкае эсэ + трэба напісаць кароткае эсэ (да 500 слоў) на тэму, якая мае дачыненне да праекту, і ўставіць яго ў любым месцы ў заяўку.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд вяртаюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Унёска за ўдзел няма.

Падаць заяўку модна па спасылцы.

Дэдлайн – 9 чэрвеня 2018 года.