Трэнінг для дзяўчат: заскоквай у міжнародную моладзевую працу!

16-20 кастрычніка ў Гішпаніі адбудзецца трэнінг “EMPOWERING GIRLS: Jump in international youth work”. 

Галоўны фокус праграмы – праца з маладымі жанчынамі, якія займаюцца моладзевай працай або выкладчыцамі, якія хацелі б пачаць працаваць на міжнародным узроўні, але маюць патрэбу ў падтрымцы і разуменні таго, што гэта значыць. Актыўнасці будуць падтрымліваць развіццё кампетэнцый і ўсведамленне унутранай патрэбы пачынаць гэты шлях.

Навучанне будзе засяроджана на наступных тэмах:

  • самастойнае пашырэнне правоў і магчымасцяў;
  • вызначэнне выклікаў, з якімі сутыкаюцца маладыя жанчыны у пачатку сваёй міжнароднай працы;
  • інструменты для вызначэння будучых крокаў.

Галоўная мэта трэнінгу – узмацненне маладых жанчын і забяспечванне іх інструментамі для старту ў міжнароднай моладзевай працы.

Мэтавая група:

  • маладыя жанчыны, якія працуюць з моладдзю;
  • маладыя жанчыны-трэнеркі;
  • моладзевыя работнікі, якія хацелі б развіць навыкі і кампетэнцыі для пашырэння правоў і магчымасцяў іншых маладых дзяўчат.

Дэдлайн – 24 ліпеня. Праект фінансуецца Erasmus + Youth in Action Programme, абраным кандыдатам пакрываюцца ўсе выдатнкі. Даведацца падрабязней і падаць заяўку можна па спасылцы.