Трэнінг для маладых арганізатараў моладзевых абменаў

Гэты трэнінгавы курс накіраваны на тых, хто не мае, альбо мае мінімальны досвед у арганізацыі моладзевых абменаў, але ўжо мае праектную ідэю. Галоўная мэта – падтрымаць аплікантаў на моладзевыя абмены каб павысіць галоўныя аспекты якасці ў розных фазах праекту і падрыхтаваць моладзевы абмен, які будзе адпавядаць усім патрабаванням.

Для каго: моладзь, якая актыўна уключаная ў планаванне моладзевых абменаў.

Падыход трэнінга грунтуецца на камбінаці тэарыі і практыкі.  Курс будзе сканцэнтраваны на пэўных аспектах, з якімі часцей за ўсё узнікаюць цяжкасці пра падачы заяўкі на арганізацыю моладзевых абменаў у межах Erasmus+: удзел моладзі, роўны доступ, вымярэнне нефармальнага навучання, міжкультурнае навучанне,  YouthPass, бачанне праекта цалкам як даўгатэрміновы навучальны працэс і праца з магчымымі рызыкамі.

Фінансавыя ўмовы: курс фінансуецца ў межах праграмы Erasmus+, арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Удзельнікі_ці адказныя за аплату арганізацыйнага унёска

Калі: 15-19 лістапада 2019

Дзе: Вільнюс, Літва

Дэдлайн: 15 верасня 2019

Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.