Трэнінг для маладых юрыстаў, што цікавяцца правамі жанчынаў

Bulgarian Gender Research Foundation сумесна з партнёрамі запрашае маладых юрыстаў на трэнінг.

Калі: 2018-2019.
Дзе: Балгарыя.

Праграма мае на мэце павысіць навыкі маладых юрыстаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Трэнінг закране наступныя тэмы:

  • гвалт супраць жанчын і дамашні гвалт;
  • сэксульнае і рэпрадуктыўнае здароўе;
  • сацыяльныя і эканамічныя правы і дыскрымінацыя пры прыёме на працу;
  • мульцідыскрымінацыя.

Для ўдзелу ў трэнінгу будуць абраныя 25 кандыдатаў – юрыстаў, адвакатаў, юрыдычных кансультантаў, чыя праца мае дачыненне да правоў чалавека і правоў жанчынаў.

Праграма складаецца з трох сесій (па 1 тыдні кожныя 6 месяцаў). Першае сесія – з 15 па 25 лістапада 2018 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з краін Цэнтральнай ці Ўсходняй Еўропы;
  • быць заціўленым правамі жанчынаў і мець матывацыю выкарыстоўваць легальныя інструменты дзеля барацьбы з гвалтам і парушэннем правоў жанчынаў;
  • мінімум 1 год працоўнага доведу, звязанага з абаронай правоў жанчынаў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі: кошт навучання, транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне, вучэбныя матэрыялы.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з CV, двума рэкамендацыйнымі лістамі і лістом падтрымкі ад кіраўніка арганізацыі, у якой працуе кандыдат/ка, на е-адрас office@bgrf.org.

Дэдлайн – 13 ліпеня 2018 года.