Трэнінг для моладзі пра моладзь у Арменіі

Міжнародны трэнінг “Life after Mobility Projects” у Арменіі шукае ўдзельнікаў з Беларусі.

Сустрэча збярэ 24 удзельнікі з Партугаліі, Аременіі, Грузіі, Нямеччыны, Італіі, Польшчы, Украіны і Беларусі, каб абмеркаваць асаблівасці працы з маладымі людзьмі пасля праектаў, звязаных з мабільнасцю і паляпшэннем якасці праграм нефармальнай адукацыі ў такіх праектах.

Перыяд – 15-22 траўня 2016 года. Лакацыя – Гютры, Арменія.

Працоўная мова трэнінгу – ангельская.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • EVS-каардынатары;
  • моладзевыя супрацоўнікі;
  • каардынатары праектаў мабільнасці,

якія маюць досвед працы з моладдзю, моцную зацікаўленасць ў тэме трэнінгу і гатовы ўжываць атрыманыя веды на практыцы.

Задачы трэнінгу:

  • абмен і распрацоўка новых крэатыўных метадаў у працы з маладымі людзьмі;
  • даследванне сувязей паміж патэнцыялам нефармальнай адукацыі маладых людзей і забеспячэнне занятасці, магчымасці працаўладкавання;
  • абмеркаванне перавагаў праграм мабільнасці;
  • абмен досведам і стварэнне далейшых праектаў супрацоўніцтва ды іншыя.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам кампенсуюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, атрыманне візы і часткова транспартныя выдаткі.

Для ўдзелу неабходна даслаць матывацыйны ліст на адрас queen.opolka@gmail.com.

Дэдлайн – 5 красавіка 2016 года.