Трэнінг для моладзевых працаўнікоў у Бухарэсце

З 27 па 31 мая 2019 г. SALTO EECA і Офіс Эразмус+ у Румыніі ладзіць трэнінг для молдзевых працаўнікоў і актывістаў “Inclusion & Diversity Taster” у Бухарэсце. Мэтай трэнінга стане пашырэнне прынцыпаў інклюзіі і разнастайнасці (diversity) ў галіне моладзевай працы. У выніку моладзевыя арганізацыі змогуць больш эфектыўна задзейнічаць самыя розныя моладзвыя групы ва ўласнай працы.

Патрабаванні да кандыдатаў

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя працаўнікі і актывісты, якія:

  • хочуць авалодаць навыкамі моладзевай працы інклюзійнай спецыфікі;
  • (пажадана) маюць досвед міжнароднай працы;
  • хочуць даведацца, як арганізоўваць інклюзійныя міжнародныя мерапрыемствы;
  • могуць карыстацца англійскай мовай у працы.

Фінансавыя ўмовы:

Для ўдзелу ў праграме неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак, памер якога залежыць ад краіны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ўдзельнікаў у Бухарэсце і харчаванне, а таксама пакрываюць выдаткі на дарогу. Па дакладную інфармацыю пра ўнёсак і пакрыццё выдаткаў удзельнікам трэба звярнуцца ў SALTO EECA (падрабязней – тут).

Больш інфармацыі пра трэнінг можна знайсці тут.