Трэнінг для спецыялістаў НДА у Мінску

Спецыялістаў НДА запрашаюць на трэнінг “Укараненне стандартаў якасці сацыяльных паслуг у працу НДА: рэальныя крокі пры абмежаваных рэсурсах”.

Калі: 14-15 лістапада 2017 года.
Дзе: Мінск

Праграма

Першы дзень: абмеркаванне стандартаў якасці сацыяльных паслуг, рэкамендацыі па іх укараненню ў працу НДА, пераваг, праблем і прыкладаў НДА на гэтым шляху. Другі дзень: майстар-класы на базе НДА.

Арганізатары – грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”.

Спікеры

Спецыялісткі НДА, якія працуюць у сфэры процідзеяння гвалту ў сям’і, гвалту ў адносінах да жанчын, якія падпісалі стандарты якасці сацыяльных паслуг, а таксама спецыялістка па стандартызацыі СУ праекта (НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь).

Каму будзе цікава

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты і менеджэры НДА, якія зацікаўлены ў павышэнні якасці сваіх паслуг (розныя віды дапамогі, прытулак, сацыяльна-педагагічныя, інфармацыйна-кансультацыйныя ды іншыя паслугі).

Фінансавыя ўмовы

Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца гатэль (1 суткі з 14 на 15 лістапада, пражыванне ў двухмесных нумарах), кампенсуюцца транспартныя выдаткі (грамадскі транспарт, пры прадастаўленні арыгіналаў квіткоў).

Як падацца

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна адправіць заяўку на адрас info@ywca.by і пазначыць:

  • Назву арганізацыі;
  • Прозвішча, імя ўдзельніцы/ка;
  • Пазіцыю/пасаду ўдзельніцы/ка;
  • Кантактную інфармацыю (маб.нумар, мэйл);
  • Неабходнасць пражывання ў гатэлі;
  • Неабходнасць кампенсацыі транспартных выдаткаў (+ прыкладны кошт квіткоў у два бакі);
  • Асаблівасці/абмежаванні ў харчаваньні.

Дэдлайн падачы заяўкі – 7 лістапада 2017 года.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас info@ywca.by, з пазнакай у тэме “Трэнінг для НДА”, альбо на тэл.: 375 29 657 64 76, альбо ў асабістыя паведамленні ў FB. Кантактная асоба – Вольга Янчук.

Паводле ODB Brussels.