Трэнінг для спецыялістаў у лічбавых камунікацыях

Digital Communication Network і World Learning чакаюць прафэсіяналаў у лічбавай інфармацыйнай прасторы на трэнінг “Лічбавыя інфлюэнсары ў дзеянні”.

Калі: 18-19 чэрвеня 2019.
Дзе:Будва, Чарнагорыя.

Першы дзень будзе прысвечаны 15 прамовам па вызначэнні і залучанасці інфлюэнсараў, рэпутацыі і персанальным брэндынге інфлюэнсараў, кантролі ключавых сістэм паказчыкаў і ўплыву кампаніі і іншым тэмам.

Цягам другога дня пройдуць інтэрактыўныя воршопы па стварэнні даверу паміж медыя, інфлюэнсарамі і ўладамі, менеджменцe інфлюэнсараў, кампаніям для дзяцей і моладзі. Таксама адбудзецца міні-хакатон.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць спецыялістам у лічбавай інфармацыйнай прасторы – напрыклад, аналітыкам, прадпрамальнікам, журналістам, маркетолагам;
  • валодаць ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пералёт і забяспечыць удзельнікаў жыллём – дзеля гэтага трэба запоўніць анкету.
Трэнінг адбудзецца пры падтрымцы Дэпартаменту Дзяржаўнай Канцэлярыі Грамадзянскага Абмену ЗША.

Больш падрабязнасцей пра мерапрыемства па спасылцы.