Трэнінг па эфектыўнай камунікацыі

23-28 красавіка 2016 года ў Кардыфе (Уэльс, Вялікабрытанія) пройдзе трэнінг COMETS communicates – “Эфэктыўная камунікацыя з навакольнымі”.

Трэнінг заснаваны на мадэлі кампетэнцый Еўрапейскай стратэгіі навучання, якая ўключае наступныя навыкі:

  • уменне актыўна слухаць;
  • уменне быць чулым;
  • уменне выразна і ясна выказваць свае думкі і пачуцці;
  • дасведчанасць у пытаннях ідэнтычнасці;
  • разуменне разнастайнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца трэнеры і моладзевыя работнікі.

Інфармацыя пра фармат заяўкі і неабходныя дакументы для ўдзелу ў трэнінгу – па спасылцы.

Дэдлайн – 15 студзеня 2016 г.

Паводле oeec.by