Трэнінг па імпратэатры: раскрыць сябе і свае здольнасці

Egyesek Youth Association (Вугоршчына) запрашае на трэнінгавы курс ImproWise.

Перыяд — 11-17 лютага 2017 года. Лакацыя — Hollókő, Вугоршчына.

Імпра-практыкаванні нярэдка прадстаўляюцца як вясёлыя гульні і энэрджайзеры. Насамрэч, імправізацыйны тэатр — гэта комплексная адукацыйная методыка, а не толькі серыя прыемных практыкаванняў. Ён вучыць высокаму ўзроўню кааперацыі і прадстаўляе мноства магчымасцей для набыцця навыкаў і персанальнага развіцця.

ImproWise скіраваны на трэнераў, фасілітатараў, моладзевых работнікаў, моладзевых лідараў, адукатараў, настаўнікаў, якія актыўна працуюць з групамі маладых людзей і жадаюць пашырыць выкарыстанне гэтай тэхнікі.

Падчас трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца пра:

  • прынцыпы імправізацыйнага тэатра;
  • натхненне і давер партнёру на сцэне;
  • актыўны ўдзел і высокі ўзровень увагі;
  • пазітыўнае стаўленне і прыняцце;
  • баланс паміж гнуткасцю і рашучасцю;
  • спантаннасць і мысленне «па-за межамі каробачкі»;
  • развіццё характару;
  • сторытэлінг ды імправізацыю.

У трэнінгу возьмуць удзел 20 чалавек. Працоўная мова — ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 340 еўра для тых, хто працуе, і 290 еўра для студэнтаў і тых, хто займаецца неаплочваемай працай. Гэтая сума пакрывае выдаткі на пражыванне ў UNESCO World Heritage village, харчаванне, трэнінгавы матэрыял і памяшканне, у якім ён будзе адбывацца. Выдаткі на праезд і візу (калі неабходна, арганізатары падрыхтуюць ліст-запрашэнне) пераймае сам удзельнік.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн — 10 снежня 2016 года. Пра выніку адбору паведамяць 12 снежня.