Трэнінг па коўчынгу ў Нідэрландах

Практычны курс па коўчынгу запрашае маладых лідараў, студэнтаў, выпуснікоў універсітэтаў, трэнераў, праектных мэнэджараў і EVS-ментараў да ўдзелу ў 7-дзённым міжнародным курсе.

Трэнінг накіраваны на маладых людзей, якія жадаюць расці асобасна і прафесійна.

Перыяд – з 27 студзеня па 2 лютага 2016. Лакацыя – Омэн, Нідэрланды.

Праграма трэнінгу будзе ўлічваць індывідуальныя рысы ўдзельнікаў і прапаноўваць розныя тэхнікі, інструменты, актыўнасці, практыкаванні, тэарэтычныя асновы і практычныя парады для таго, каб паспяхова рэалізаваць уласны праект.

Удзельнікі будуць практыкавацца 7-9 гадзін на дзень.

Працоўная мова курсу – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу ў трэнінгу – 360 еўра, але ёсць зніжкі (15-25 адсоткаў).

Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.

З пытаннямі і ўдакладненнямі звяртайцеся, калі ласка, на e-mail info.oldevechte@gmail.com альбо на старонку ў Facebook.

Дэдлайн – 14 студзеня 2016 г.