Трэнінг па мэнэджменце канфліктаў у Літве
- 29.01.2018

- 15-22 сакавіка 2018
- 03.02.2018
- facebook.com/newfacesorg
Трэнінг “Крок насустрач міру” шукае двух удзельнікаў з Беларусі.
Калі: 15-22 сакавіка 2018 года.
Дзе: Літва.
Мэта трэнінгу – даць моладзевым работнікам інструменты па кіраванні канфліктамі і мірнай адукацыі для іх штодзённай працы з маладымі людзьмі, а таксама развіць адмысловыя навыкі ўдзельнікаў, каб стаць будаўніком міру і opinion maker’ам меркаванні ў сваёй супольнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- моладзевыя работнікі;
- моладзевыя лідары, якія маюць досвед працы;
- людзі, якія актыўна ўдзельнічаюць у моладзевым руху і плануюць працаваць у рэгіёнах канфлікту.
З патрабаванняў – узрост ад 18 гадоў і здольнасць працаваць на ангельскай мове.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на дарогу пакрываюцца ў камеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне пакрываецца за кошт арганізатараў, медыцынская страхоўка – за кошт удзельнікаў. Унёсак за ўдзел – 35 еўра.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 3 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей можна знайсці тут.