Трэнінг па мове варожасці і інтэрнэт-бяспецы

Ліга дабраахвотнай працы моладзі, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Фонда Савета Еўропы, запрашае на трэнінгі ў межах праекта “Гісторыі пра нас. Гісторыі для нас” па тэме мовы варожасці/hate speech і інтэрнэт-бяспекі.

Калі:

  • Трэнінг №1: 15-16 снежня 2017 (з 10.00 па 18.00);
  • Трэнінг №2: 21-22 снежня 2017 (з 10.00 па 18.00).

Дзе: Мінск.

Дзе заканчваецца свабода выказвання думкі і пачынаецца мова варожасці? Як засцерагчыся ад небяспекі ў анлайн прасторы? Як рэагаваць на мову варожасці і якія есць метады супрацьстаяння? Як звязаны правы чалавека і мова варожасці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні будуць шукаць падчас двухдзенных трэнінгаў.

Фінансавыя ўмовы

Ўдзел у трэнінге бясплатны. Удзельнікам будуць прапанаваны кава-брэйкі і таксама абед. Падарожныя выдаткі і выдаткі на пражыванне ў г. Мінск не пакрываюцца.

Студэнты змогуць атрымаць афіцыйнае хадайніцтва аб вызваленні ад заняткаў.

Трэнінгі маюць аднолькавую праграму і мэты, таму, калі вы зацікаўлены прыняць удзел, вам патрэбна выбраць адзін з трэнінгаў:

  • 15-16 снежня, дэдлайн падачы заяўкі – 11 снежня;
  • 21-22 снежня, дэдлайн падачы заяўкі – 17 снежня.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі трэнінга таксама змогуць прыняць удзел у майстар-класе па digital storytelling, які адбудзецца ў Мінску ў студзені 2018 года.

Па пытаннях можна звяртацца да каардынатараў праекта па тэлефонах +375172840881+375255329084.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.