Трэнінг па падрыхтоўцы праектных заявак

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі запрашае на трэнінг па падрыхтоўцы праектных заявак, якія накіраваны на вырашэнне праблем мясцовых супольнасцей.

Калі: 29 лістапада з 9.30 да 18.00.
Дзе: Мінск, падрабязная інфармацыя пра месца – пасля адбору.

Да ўдзелу запрашаюцца актывісты і актывісткі, якія зацікаўлены ў вырашэнні лакальных праблем з актыўным уцягваннем мясцовых супольнасцей.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам арганізоўваюць харчаванне, аднак не пакрываюць транспартныя выдаткі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 25 лістапада 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.