Трэнінг па працы з валанцёрамі ў Мінску

Установа “Новая Еўразія” запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў да ўдзелу ў трэнінгу “Арганізацыя працы з валанцёрамі”.

Калі: 1-2 красавіка 2017 г.

Дзе: Мінск.

Мэта мерапрыемства – падвышэнне кампетэнцый кіраўнікоў, супрацоўнікаў і валанцёраў НКА у пытаннях планавання, выкарыстання і ацэнкі розных тэхналогій і інструментаў кіравання, неабходных для развіцця дзейнасці арганізацый і іх устойлівага функцыявання.

У праграме:

  • валанцёрства як сфера дзейнасці;
  • тыпы валанцёраў і мэты прыцягнення валанцёраў;
  • метады прыцягнення, кіравання працай, ацэнкі і матывацыі валанцёраў;
  • практычныя інструменты і рэкамендацыі па планаванні арганізацыйнай працы з валанцёрамі.

Фінансавыя ўмовы

Для іншагародніх удзельнікаў магчыма арганізацыя пражывання і кампенсацыя транспартных выдаткаў. Для усіх удзельнікаў будуць арганізаваны абед і кава-паўзы,  а таксама будуць прадстаўлены раздаткавы матэрыял і магчымасць для індывідуальных кансультацый з экспертамі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 28 сакавіка 2017 г. У заяўцы неабходна адказацт на два пытанні: 1) чаму менавіта гэта тэма важная для вашай арганізацыі (ініцыятывы); 2) якія пытанні па дадзенай тэме цікавяць вас больш за ўсё?

Гэты трэнінг – чарговае мерапрыемства трэнінгавай кампаніі, запланаванай на 2016-2017 г.  Трэнінгавая кампанія праводзіцца ў межах праграмы “Ўмацаванне патэнцыялу сумесных ініцыятыў” за падтрымкай Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Больш падрабязнасцей пра трэнінгавую кампанію можна знайсці па тэлефоне +375 17 204 87 02,  тэл./факс: + 375 17 226 90 95 альбо па электроннай пошце program@eurasia.by (Аляксандр).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.