Трэнінг па юрыдычных пытаннях працаўладкавання 

Дзея і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашаюць на трэнінг-кансультацыю па юрыдычных аспектах працаўладкавання.

Калі: 25 лютага 2018 года, 19:00.
Дзе: прастора “Komnata 3/0/2” (вул. Леніна, 50, 3 паверх, пакой 302).

Рана ці позна ўсе (ці амаль усе) сутыкаюцца з неабходнасцю афіцыйнага працаўладкавання. На жаль, таму, як гэта адбываецца, не вучаць ва ўніверсітэтах, і рэдкі працадаўца будзе праводзіць прававы лікбез.

Што трэба ведаць пры працаўладкаваньні і звальненні? Якім павінен быць кантракт? Якія гарантыі мае работнік? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць дасведчаныя юрысты Александр Жук і Makśim Ćichanaŭ з юрыдычнай службы “Дзеі”.

Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.