Трэнінг пра дата-журналістыку і правы чалавека ў Берліне

362

Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з European Youth Press шукае 4 удзельнікаў (18-30 год) і аднаго, якім можа быць 30+, з Беларусі для ўдзелу ў трэнінгу “Data-driven Storytelling about Human Rights”, які пройдзе 23 верасня — 1 кастрычніка ў Берліне.

Пра праект

Мэта трэнінга – развіваць навыкі дата-журналістыкі праз практычнае навучанне і працу над рэальнымі гісторыямі. Арганізатары робяць праект у партнэрстве з медыя з розных краінаў, якія будуць прадстаўлены на трэнінгу (Нямеччына, Італія, Славакія, Швецыя, Арменія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя). Разам удзельнікі атрымаюць веды і навыкі ў дата-журналістыцы і адразу прыменяць іх на практыцы. Вынікі іх працы будуць апублікаваныя медыя-партнэрамі праекта. Таксама падчас трэнінгу будзе створаная сетка маладых медыя-мэйкераў, журналістаў і актывістаў, якія працуюць у сферы правоў чалавека.

Удзельнікі_цы праекта:

  • Даведаюцца больш і зразумеюць лепш канцэпцыю правоў чалавека.
  • Навучацца і папрактыкуюцца ў тэхніках дата-журналістыкі: пошук звестак, стварэнне матэрыялаў на іх аснове, выўяленне найважнейшага, сторытэлінг на аснове звестак.
  • Будуць працаваць у камандах над пэўнымі праектамі для публікацыі ў нацыянальных медыя.
  • Набудуць прафесійныя кантакты і атрымаюць практычны досвед працы над транспамежнымі расследваннямі на базе звестак.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне, ежа і матэрыялы трэнінгу  цалкам аплочваюцца праграмай Erasmus+.

Выдаткі за дарогу  будуць вернутыя ў памерах да 250 еўра. 

Адабраныя ўдзельнікі_цы самі набываюць квіткі, атрымаўшы пацверджанне ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Удзельнікам_цам, якія не будуць мець шэнгенскай візы, будзе зробленае афіцыйнае запрашэнне для яе атрымання.

Удзельнікі_цы самі набываюць страхоўку на час трэнінгу.

Патрабаванні да кандыдатаў_к:

  • Маладыя медыямэйкеры (студэнты і нядаўнія выпускнікі), блогеры і грамадскія журналісты, зацікаўленыя ў правах чалавека, актывісты-праваабаронцы, распрацоўнікі, зацікаўленыя ў тэме.
  • 18-30 гадовыя, толькі адзін_на ўдзельнік_ца можа быць 30+.
  • Рэзідэнты Беларусі.
  • Добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова трэнінга).

Заяўка

Зацікаўленыя кандыдаты_кі могуць падаць заяўку, даслаўшы свае рэзюме (пажадана ў фармаце Europass) і матывацыйны ліст (да адной старонкі А4) па-ангельску на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з тэмай DDJ on human rights’.

Крайні тэрмін падачы заяўкі – 24 жніўня 2018.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 27 жніўня.