Трэнінг пра мульці-кульці-разнастайнасць

Вучні старэйшых класаў і студэнты запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгу “Вітайма разнастайнасць! альбо Што такое міжкультурная кампетэнцыя”.

Нашы звыклыя культурныя “правілы гульні” дзейнічаюць у Беларусі, але далёка не заўсёды ў Азіі, Афрыцы, Амерыцы, а часам нават у вельмі падобных еўрапейскіх культурах.

Тое, што робіць працэс узаемадзеяння паміж культурамі такім прывабным і ўзбагачальным, адначасова стварае шматлікія складанасці, выклікае непаразуменні, а часам і канфлікты.

  • Што канкрэтна ўскладняе сустрэчу розных культур і выклікае збянтэжанасць ды непаразуменне?
  • Як нам лепш зразумець менталітэт Іншага, не адмаўляючы сваю ўласную ідэнтычнасць?
  • Як мы можам паспяхова пазбегнуць міжкультурных непаразуменняў і якія якасці варта развіваць у сабе, каб кантакт з прадстаўнікамі іншых культур прыносіў нам задавальненне і ўзбагачаў нас?

Псіхолаг, аматарка вандровак і прыхільніца разнастайнасці Валянціна Ракецкая прапануе знайсці адказы на гэтыя пытанні падчас адмысловага трэнінгу.

Трэнінг складаецца з 2 двух частак, першая адбудзецца ў суботу 13 лютага, а другая – у нядзелю 14 лютага з 11 да 15 гадзін.

Лакацыя – адукацыйны клуб «Кто такой Джон Голт?», вул. Шорная, 20.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Дэдлайн – 12 лютага 2016 г.