Трэнінг у мульці-кульці-камандзе

Да 5 сакавіка працягваецца прыём заявак на ўдзел у міжнарожным трэнінгу “Developing competencies to respond to changing youth (work) context and extremisation”.

Мерапрыемства збярэ 33 удзельнікі з Нарвегіі, Літвы, Латвіі, Партугаліі, Польшчы, Украіны і Беларусі, каб абмеркаваць асаблівасці рэгіянальнай моладзевай палітыкі.

Перыяд – 3-8 красавіка 2016 года. Лакацыя – Літва, трэнерскі цэнтр “Daugirdiškės”​.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • працаваць з моладдзю;
  • прадстаўляць моладзевую арганізацыю альбо ініцыятыву;
  • альбо быць спецыялістам аддзелу па працы з моладдзю.
Задачы трэнінгу:
  • абмеркаваць зменлівыя прыярытэты моладзевай палітыкі ў Еўропе, у тым ліку “Парыжскай дэкларацыі”;
  • пазнаёміцца з актуальным трэндамі;
  • зразумець феномен экстрымізацыі моладзі і падходы ў працы з рознымі групамі моладзі: нацыяналісты, “левыя”, рэлігійна арыентаваная моладзь;
  • распрацаваць online-метады працы з маладым пакаленнем і інш.

Удзельнікі будуць працаваць у нацыянальных і змешаных групах, выконваць практыкаванні; іх чакаюць сімуляцыі, інпуты экспертаў і іншае.

Фінансавыя ўмовы

Мерапрыемства фінансуецца праграмай “Erasmus+”. Удзельнікам кампенсуюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, атрыманне візы і частку транспартных выдаткаў.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць заяўку.

Дэдлайн – 5 сакавіка.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас marius.ulozas@gmail.com.