Трэнінг у Нарве па камунікацыі і развіцці сацыяльных праектаў

Некамерцыйная арганізацыя “Асаблівы свет” (Эстонія) сумесна з Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая бібліятэка” запрашаюць на трэнінгавы курс COMPASS: COMmunication and develoPment of Audience in Social projectS.

Калі: 17-25 жніўня 2018 года.
Дзе: Нарва, Эстонія.

Трэнінг прызначаны для сацыяльных і моладзевых работнікаў, сферай дзейнасці якіх з’яўляецца зацікаўленне моладых людзей сацыяльнымі праектамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць моладзевым работнікам;
  • мець досвед рэалізацыі моладзевых праектаў, працаваць з рознаўзроўневымі групамі, альбо не мець такога досведу, але моцную матывацыю;
  • быць зацікаўленым у развіцці сваіх арганізацый/устаноў і сацыяльных моладзевых праектах у сваім рэгіёне;
  • узрост – ад 18 гадоў;
  • быць готовым актыўна ўдзельнічаць у курсе.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, праезд і атрыманне віўы. Унёсак за ўдзел складае 25 еўра.

Дэдлайн падачы заяўкі – 29 чэрвеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей ёсць тут альбо па тэлефонах: